- каберац
- каберац, -рца
м.
абл.
Коврик под ноги.Ля столікаў у вестыбюлі нібыта абы-як кінуты пад ногі харошыя каберцы. Гарэцкі. Новую надзела зямля сарочку. Маладою стала - сабралася ступіць на каберац. Баранавых. Ды знаем гэта, ох, братка, - псуюць вам дзеўкі парадкі і ў галоўцы, і ў сэрцы, пакуль не стаў на каберцы. Буйло.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.